25-га июня г.п. Івянец 15.00 ад пл. Свабоды
Фэстываль сустрэч з сябрамі! Пасмакуйце радасць з намі!
Кандытарская кампанія "Івкон” ды Івянецкі музей традыцыйнай культуры абвяшчаюць "насалоднае” падарожжа ў загадкавы край паданняў і добрых аповедаў. Да сустрэч з князямі - даўнімі валадарамі івянецкіх зямель і ласавання ўсялякімі смакоццямі-гасцінцамі.
Калі ваша сэрца раскрыта да дзіва і вы ўмееце глянуць на свет па-дзіцячы даверліва… Калі вы здольны напоўна смакаваць дарункі жыцця… Калі вабяць вас нязведаныя дарогі, таемства легенд і міфаў… Калі вы гатовы адкрыць старадаўні куфар гісторыі… адолець лютага Цмока… перамагчы ў конкурсах, віктарынах ды рыцарскіх бойках… убачыць і расчытаць знакі лёсу… вас насцігне… час адкрыццяў і знаходак. Бо цуд абавязкова аднойчы здараецца.
Далучайцеся да змагарных паходаў і пацешных забаў. Да варожбаў, спеваў, танцаў, гульняў... Да шляхецкага піру з вясёлымі музыкамі, містычнымі Русалкамі і Жар-птахам, князямі і рыцарамі-абаронцамі. Да пошуку цукерыны шчасця…
Гэта цёплая згадка маленства. Гэта Радасць быць Разам! Распачнём "смачнае” пазнанне гісторыі!
На старой панскай сядзібе вас чакаюць:
• кузня, ганчарня і драўляная разбярня;
• шчодры рамесны кірмаш і рознажанравыя майстар-класы;
• рамантычныя івянецкія легенды;
• нацыянальныя стравы, напоі ды прысмакі;
• дэфіляда ў народных строях і ўборах;
• княжы пір і рыцарскія бойкі;
• дэгустацыя цукерак "Івкон”;
• сюрпрызы і дарункі;
• жывая музыка, спевы, танцы, гульні;
• шляхецкія спрэчкі-пацехі;
• вечаровае фаер-шоу і вогнішча з пачастункам;
• этнадыскатэка…
Iвянец
Можа з'ездзім? Думаю, што загадзя ведаю адказ, але, тым не менш, спадзяюся на цуд! ))
Сообщение отредактировал Metatron: 18 Июнь 2011 - 13:59